Па новай тэхналогіі

Каб забяспечыць высокаякасным кормам жывёлу, на палетках ПП «Дружбінец» выкарыстоўваюць новую тэхналогію.

Правяленую — 55% вільгаці — травяную масу пры дапамозе прэса «Крона» скручваюць у шчыльны рулон вагой да 700 кг. Потым абмотчык рулонаў замежнай вытворчасці ЕIHO герметычна абкручвае ў некалькі слаёў яго спецыяльнай плёнкай, каб абараніць сянаж ад доступу вільгаці, святла, паветра, і тым самым захаваць пажыўныя рэчывы зялёнай масы на некалькі гадоў.

У мэтах захавання цэласнасці цюкоў гатовы прадукт захоўваецца на поле, так як адсутнічае спецыяльнае прыстасаванне для пагрузкі.

Нарыхтаваны корм выкарыстоўваюць пераважна для кармлення маладняку буйной рагатай жывёлы.

Па словах Леаніда Кавалеўскага, начальніка цэха раслінаводства, у планах гаспадаркі запрасаваць такім чынам каля 100 тон правяленай масы.

З новай тэхналогіяй нарыхтоўкі сенажу добра спраўляецца механі­затар Уладзімір Сіднёў.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.