Час “каралевы палёў”

На палях ААТ «Ульянавічы» ў гэтыя дні сеюць кукурузу. Сёлета пад яе адведзена 420 га.  Тэмп пасяўных работ складае 35-40 гектараў у дзень. На сённяшні дзень засеяна 60 % ад запланаванага.

Аляксандра Дзедушку (на здымку) — аднаго з лепшых механізатараў гаспадаркі — мы засталі якраз у полі. На момант нашага дзённага візіту мужчына на трактары Беларус-3032,  агрэгатаваным   АПП-6, засеяў каля 20 га. Дзякуючы сваёй руплівасці і стараннасці, Аляксандр Мікалаевіч з’яўляецца адным з лідараў пасяўной кампаніі ў акцыя­нерным таварыстве. Па словах галоўнага агранома ААТ «Ульянавічы» Уладзіміра Мезаўцова, яму падуладная любая сельскагаспадарчая тэхніка. Да кукурузы Аляксандр Дзедушка рупіўся на апрацоўцы глебы, а ў гарачы час жніва ён абавязкова сядзе за штурвал зернеўборачнага камбайна.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Фота аўтара.