На Сенненшчыне прайшоў рэспубліканскі суботнік

 У рэспубліканскім суботніку, які прайшоў 20 красавіка, прынялі ўдзел 9252 жыхары раёна, у тым ліку школьнікаў, пенсіянераў — 2299 чалавек. Агульнымі намаганнямі зароблена 114,7 млн рублёў. Яны будуць патрачаны на падрыхтоўку да сезона адпачынку дзіцячых аздараўленчых летнікаў, закупку машын «хуткай дапамогі».

І яшчэ некалькі лічбаў, якія характарызуюць грамадскую актыўнасць сенненцаў: аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі склаў 181 млн рублёў, аб’ём падрадных работ, выкананых уласнымі сіламі будаўнічых, дарожных арганізацый, —17 млн рублёў.

 Асаблівая ўвага ў дзень суботніка на Сенненшчыне была звернута на добраўпарадкаванне населеных пунктаў: наводзіўся парадак на вытворчых аб’ектах і прылягаючых да іх тэрыторыях, у парках, скверах, іншых грамадскіх месцах. Удзел у суботніку прынялі самыя розныя па сваім сацыяльным статусе людзі. Старшыня райвыканкама Віктар Цапота і старшыня раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Вілюга разам з іншымі супрацоўнікамі апарата кіравання займаліся пасадкай лесу. Непадалёк ад аграгарадка Белая Ліпа было высаджана 8800 саджанцаў лістоўніцы еўрапейскай і сасны звычайнай, якія размясці­ліся на плошчы 1,7 гектара.

 Члены прэзідыума раённага савета ветэранаў, удзельнікі праекта «Род­ник» начале з намеснікам старшыні райвыканкама Зояй Фаміной працавалі на добраўпарадкаванні гарадскіх могілак.

У прыватнасці, прыбраны месца, дзе праводзіцца перазахаванне рэшткаў савецкіх салдат, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, магілы вядомых сенненцаў.

 Вялікая работа праведзена ў Багушэўску. Пры гэтым людзей да суботніка заахвочвалі, абапіраючыся на аўтарытэт старэйшын вуліц. Зрэшты, выкарыстоўвалі не толькі пернік. Супрацоўнікі міліцыі напярэдадні грамадскай акцыі папрацавалі з тымі багушэўцамі, якія не адрэагавалі на папярэ­джанні пасялковага выканкама аб неабходнасці прывесці ў парадак прысядзібныя тэрыторыі.

 У сельсаветах галоўныя работы былі праведзены ў аграгарадках. Працавалі не толькі вяскоўцы. На дапамогу ім прыйшлі гараджане-шэфы.

 Работы па навядзенні парадку працягнуцца. Традыцыя супольнай працы бярэ пачатак не ад камуністычных суботнікаў. Карані яе намнога  глыбей. Яны ў сутнасці чалавечай прыроды.

Ірына Гарбачова, Аляксандр Яўгенаў.

 НА ЗДЫМКАХ: за работай Віктар Цапота і Святлана Васілёнак; на добраўпарадкаванні месца перапахавання салдат вайны; у Нямойце працуюць супрацоўнікі  аддзела па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.