Калектыў сенненскай СШ №1 імя З.Азгура працуе на якасць

  На раённую Дошку гонару, за добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, умацаванне матэрыяльнай базы , творчы падыход у абучэнні і выхаванні, высокія працоўныя дасягненні, рэзультатыўны ўдзел у раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна, занесены працоўны калектыў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №1 г.Сянно імя З.І.Азгура».

У 22 класах школы навучаецца 409 вучняў. Тут працуе стабільны педагагічны калектыў. З 49 педагогаў 21 мае вышэйшую кваліфі­кацыйную катэгорыю, 22 — першую.

 Тэхнічная база школы адпавядае патрабаванням, якія забяспечваюць ажыццяўленне адукацыйнага працэсу: функцыянуюць спартыўная зала, бібліятэка, 2 камп’ютарныя класы, медыцынскі кабінет, кабінет СППС, кабінет дэфектолага. Педагогі і вучні маюць магчымасць карыс­тацца інтэрнетам  з шырокапалосным доступам, створаны школьны сайт.

 Ва ўстанове адукацыі вя­дзецца работа па стварэнні рэсурсных цэнтраў па розных напрамках адукацыйнага працэсу. Абсталяваны кабінеты англійскай мовы, беларускай мовы і літаратуры, абноўлены стэнды ў кабінетах фізікі, геаграфіі, хіміі, гісторыі, пачатковых класаў, інфарматыкі.

 У школе распрацавана праграма развіцця на 2011 — 2015 гады. Захоўваецца дамінуючая мастацка-эстэтычная накіраванасць вучэбных дысцыплін і курсаў на аснове традыцый і вопыту мастацка-эстэтычнай падрыхтоўкі школьнікаў.

 Вынікам гэтай работы сталі дасягненні вучняў у творчых конкурсах.

 У 2011-2012 навучальным годзе вучні школы прынялі рэзультатыўны ўдзел у 36 творчых конкурсах і сталі ўладальнікамі 56 дыпломаў раённага ўзроўню. Па 9 дыпломаў атрымалі на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах.

 У бягучым навучальным годзе навучэнцы ўстановы адукацыі ўдзельнічалі ў 29 конкурсах.

 Педагагічны калектыў школы пастаянна працуе над павышэннем якасці адукацыйнага працэсу. Цікава і эфектыўна праходзяць урокі з прымяненнем педагагічных тэхналогій у настаўнікаў Е.А.Яроменка, Н.Ф.Коўшун, Л.Р.Хадыка, Н.С.Сініцы, Т.Л.Саўлевіч, І.М.Кучко, Т.М.Барышкавай, Т.Н.Лонскай, Г.С.Гарбачовай. Шэраг настаўнікаў з’яўляецца аўтарамі ўласных дыдактычных сістэм.

 З развіццём інфармацыйных тэхналогій усё больш педагогаў звяртаюць увагу на персанальны камп’ютар як на сродак абучэння. Папулярнымі сярод настаўнікаў сталі работа з гатовым прадуктам (мультымедыа), выкарыстанне абучаючых прэзентацый, правядзенне заняткаў кантроля і карэкцыі ведаў, работа з інтэрнэт-рэсурсамі. Гэта дазваляе павысіць матывацыю  дзейнасці навучэнцаў, рацыянальна выкарыстоўваць урочны час.

 Актыўна ўдзельнічаюць педагогі першай сенненскай школы ў рабоце раённых метадычных фарміраванняў, 11 з іх з’яўляюцца  кіраўнікамі метадычных аб’яднанняў і творчых груп.

 Школа прымае ўдзел у рэспубліканскім эксперыментальным праекце «Апрабацыя безадзначнага абучэння ў 5 класах па выяўленчым мастацтве».

 Творчай групай настаўнікаў распрацаваны і рэалізуецца раённы праект «Выхаванне мастацка-эстэтычнай культуры вучняў праз дзейнасць школьнага мастацкага музея» (кіраўнік Т.У.Шаўчэнка).

 Працягваецца рэалізацыя творчага праекта «Стварэнне сістэмы творчых заданняў, развіваючых крэатыўнасць вучняў» (аўтар Т.М.Барышкава). Настаўні­камі Т.Л.Саўлевіч і Л.Р.Хадыка распрацаваны творчыя праекты на прадметным узроўні.

 У школе задаволены ўсе запатрабаванні па арганізацыі факультатыўных заняткаў. Іх наведваюць 98% вучняў. З мэтай поўнай рэалізацыі адукацыйных запросаў арганізаваны платныя паслугі па матэматыцы, рускай мове, гісторыі. Дадатковыя заняткі праводзяцца з мэтай сістэматызацыі ведаў вучняў па прадмеце і падрыхтоўкі да ЦТ.

 Па выніках мінулага навучальнага года  педкалектыў школы выканаў прагнозны паказчык якасці ведаў на 56%. На «9-10» навучальны год скончылі 22 вучні (6,2%). Наогул, аналіз паспяховасці вучняў за апошнія 3 гады сведчыць пра станоўчую дынаміку вучэбных дасягненняў і захаванне стабільных вынікаў узроўню выхаванасці вучняў.

 У школе працуе сацыяльна-педагагічная і псіхалагі­чная служба, у склад якой уваходзяць педагог сацыяльны і педагог-псіхолаг. У СППС арганізавана работа «Тэлефона даверу», праводзяцца дыягностыка, кансультацыі па запытах, выпускаюцца інфармацыйныя і метадычныя матэрыялы, псіхалагічны веснік. Значную ўвагу спецыялісты СППС школы ўдзяляюць прававому выхаванню.

  У школе вялікая ўвага ўдзяляецца фізкультурна-аздараўленчай рабоце, захаванню здароўя вучняў у час адукацыйнага працэсу. За апошнія гады назіраецца станоўчая дынаміка ў павышэнні колькасці вучняў з першай групай здароўя (за два гады +16,9%), адпаведна змяншаюцца працэнты вучняў з другой групай.

 Плённая работа педагагічнага калектыву па ўсіх накірунках адукацыйнай і выхаваўчай дзейнасці ўстановы адукацыі дае станоўчыя вынікі. На працягу апошніх гадоў назіраецца ўстойлівая дынаміка паступлення выпускнікоў школы ў ВНУ: у 2009-2010 — 48%, 2010-2011 — 66,6%, мінулым — 57,1%.

 Таццяна Буракова.

Натхненне, пошук, творчасць

Працоўнае навучанне — школьны прадмет, якім у наш час можна зацікавіць не кожнага вучня. Але настаўніцы абслугоўваючай працы сярэдняй школы №2 г.Сянно Вользе Шыдлоўскай удаецца захапіць ім усіх сваіх падапечных.

Вопытны, кваліфікаваны педагог, яна ведае магчымасці кожнага  і для кожнага падбірае заданне па сілах. Творчыя здольнасці дзяцей Вольга Пятроўна развівае не толькі на ўроках. З задавальненнем прыходзяць яе выхаванкі на заняткі і ў па-за ўрочны час.

 Настаўніца  заўсёды знахо­дзіцца ў прафесійным пошуку. Кожны наступны яе ўрок не падобны на папярэдні.

 Такі падыход да справы дае свой плён. Вучаніцы Вольгі Шыдлоўскай за чатыры апошнія гады атрымалі 13 дыпломаў раённай прадметнай алімпіяды, 5 — абласной і 2 пахвальныя лісты — рэспубліканскай.

 Вольга Пятроўна — педагог-настаўнік. Яна пастаянна дзеліцца сваімі знаходкамі і дасягненнямі з калегамі і маладымі спецыялістамі. Вопыт работы настаўніцы па тэме «Развіццё творчых здольнасцей вучняў на ўроках і ў па-за ўрочны час» абагулены і прадстаўлены педагогам раёна.

 Праца Вольгі Шыдлоўскай адзначана Ганаровай граматай аддзела адукацыі і Па­дзякай раённага выканаўчага камітэта. А сёлета яе партрэт занесены на раённую Дошку гонару.

  

На здымку: настаўніца абслугоўваючай працы СШ №2 г.Сянно В.П.Шыдлоўская.