Юныя сенненцы сталі прызёрамі абласных конкурсаў

Дзяніс Радкевіч і Ягор Бараноўскі (на здымку злева направа), навучэнцы аб’яднання па інтарэсах «Судамакетаванне» Сенненскага цэнтра дзяцей і моладзі, з поспехам прадставілі наш раён на абласным конкурсе па пачатковым тэхнічным мадэляванні.

 У праграму конкурсу ўваходзілі разгадванне крыжаванкі на тэхнічную тэму, праверка навыкаў чарчэння, хатняе заданне, у якасці якога хлопчыкі прадставілі журы цудоўны папяровы макет аўтамабіля «Кабрыялет».

 У час конкурсу Ягор і Дзяніс удала выканалі макеты па прапанаваных схемах.

 У выніку Дзяніс Радкевіч атрымаў Дыплом другой ступені, Ягор Бараноўскі — трэцяй. Агульнакаманднае месца таксама было трэцім, сярод 14 каманд-удзельніц.

 Дарэчы, у час, калі выхаванцы спаборнічалі ў абласным конкурсе, іх кіраўнік Алена Польская дзялілася вопытам сваёй плённай работы з удзельнікамі рэспубліканскай канферэнцыі па падтрымцы дзіцячай

 

Прызёрамі абласной навукова-практычнай канферэнцыі навукова-тэхнічнага таварыства навучэнцаў «Квант» сталі выхаванцы Сенненскага цэнтра дзяцей і моладзі

 У намінацыі «Праграмаванне і вылічальная тэхніка» Дыпломам трэцяй ступені ўзнагаро­джаны Дзмітрый Ігнатаў (кіраўнік аб’яднання па інтарэсах Сяргей Рубанаў) і чацвёртай ступені —  Ілья Фенабера (кіраўнік Аляксандр Шыдлоўскі) у намінацыі «Навуковыя даследаванні ў галіне энергазберагальных тэхналогій».

 Таццяна Буракова.