Трыумфатар чэмпіянату

Паўтара месяца праходзілі футбольныя баталіі чэмпіянату Сенненскага раёна па міні-футболе 2013 года. Кожны аўторак і чацвер радавалі балель­шчыкаў матчы з удзелам 13 аматарскіх каманд калектываў раённых прадпрыемстваў і арганізацый, некаторых устаноў адукацыі. 

Нават халадэча, якая панавала ў зале  фізкультурна-аздараўленчага комплексу, не пужала заўзятараў футбола. Яркай і цікавай была кожная сустрэча на футбольнай пляцоўцы.

  За трэцяе месца сапернічалі каманды «Будаўнік»(ПМК-64) і Багушэўскага пассавета. З лікам 11:0 «будаўнікі» разграмілі багушэўцаў. Шэсць мячоў прапусцілі хлопцы з ПС «Сянно» ад трыумфатараў турніру  футбольнай каманды аддзела фізкультуры, спорту і турызму.

 У асабістым заліку намінацыі размеркаваліся наступным чынам:  «Лепшым варатаром чэмпіянату» стаў Мікіта Віхаць (Багушэўскі пассавет), «Лепшым гульцом» — Яўген Кулік. Сяргей Галынчык прызнаны «лепшым арганізатарам каманды».

Ірына ГАРБАЧОВА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *