У Сенненскім раёне машыны парушальнікаў ПДД будуць прымусова эвакуявацца
Невыкарыстоўваемыя транспартныя сродкі, што знаходзяцца ў дварах жылых дамоў, іншых грамадскіх месцах будуць прымусова эвакуіравацца для захавання на ахоўваемых стаянках.
Рашэннем райвыканкама для гэтага вызначаны тэрыторыі ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс», ААТ «Аўтатранспартнае прадпрыемства № 20», УП «Сяннобудмеліяводгас», ДЛГУ «Багушэўскі лясгас» і Багушэўскі спіртзавод. Паслуга па эвакуацыі і захоўванні для ўласнікаў транспарту платная.
На аддзел унутраных спраў райвыканкама ўскладзены абавязак па арганізацыі дзейснага кантролю за захаваннем правілаў прыпынку-стаянкі транспартных сродкаў.