Стоп, машыны! На дарогах Віцебскай вобласці па 15 мая ўведзены часовыя абмежаванні руху

 На мясцовых дарогах 3-яй катэгорыі забарона распаўсюджваецца на транспартныя сродкі, самаходныя машыны з нагрузкай на адну вось не больш 6 тон, дарогах 4-6-й катэгорый — не больш 5 тон. Часовыя абмежаванні не распаўсюджваюцца  на транспарт, заняты перавозкай пасажыраў, лекавых сродкаў, дызельнага паліва, бензіна, звадкаванага газа і маторнага масла, насеннага фонду, жывой жывёлы, кветак, пошты і паштовых грузаў, грузаў гуманітарнай дапамогі, а таксама перавозак, якія маюць адносіны да папярэджання ці ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

 З 1 чэрвеня па 31 жніўня часовыя абмежаванні ўво­дзяцца для машын з нагрузкай на адну вось не больш 5 тон пры руху па мясцовых дарогах агульнага карыстання з асфальтабетонным пакрыццём у дзённы час сутак з 10.00 да 22.00 гадзін пры дзённай тэмпературы паветра вышэй за 25 градусаў.

 Пры наяўнасці спецыяльнага дазволу на праезд цяжкавагавых ці буйнагабарытных транспартных сродкаў па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання Рэспублікі Беларусь дапускаецца праезд па мясцовых аўтамабільных дарогах з перавышэннем дапушчальных параметраў, названых вышэй для транспартных сродкаў, што перавозяць экспартныя грузы рэзідэнтаў краіны ці пачаўшыя рух з пункта загрузкі за межамі Беларусі да 30 сакавіка ўключна.