Знак грамадскага прызнання. На сцэне раённага Дома культуры г.Сянно прайшло ўшанаванне калектываў і работнікаў, чые назвы і партрэты па выніках працы за 2012 год занесены на раённую Дошку гонару

На мерапрыемства былі запрошаны віноўнікі ўрачыстасці, іх калегі па працы, родныя, сябры. У зале прысутнічалі тыя, чыя праца такім жа чынам была адзначана па выніках 2011 года.

 Ушанаванне пачалося з выканання песні «Мой горад Сянно», аўтарам слоў якой з’яўляецца Іван Лазука, музыкі — Вольга Кавалёва. Музычны твор надаў цырымоніі камерны настрой. Затым на сцэну ўзняўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Цапота, які расказаў аб дасягненнях прадпрыемстваў, арганізацый раёна, планах і перспектывах развіцця рэгіёна.

Ён асабіста ўручыў адзнакі кіраўнікам лепшых працоўных калектываў, якімі рашэннем райвыканкама прызнаны Цэнтр банкаўскіх паслуг № 218 філіяла № 200 — Віцебскага абласнога ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк», ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс», ДУА «Сярэдняя школа № 1 імя З.І. Азгура», ДУА «Сенненская дзіцячая школа мастацтваў», работнікам аграпрамысловага комплексу раёна.

 Праца ў сельскай гаспадарцы ніколі не была лёгкай. Але і цанілася яна заўжды вельмі высока і грамадствам, і ўладай. Многія аграрнікі, што ўганараваны занясеннем на раённую Дошку гонару, адзначаюцца за працу не першы раз. І не толькі на раённым узроўні. Вынікі працы аператара машыннага даення ДП «Саўгас імя Машэрава» Марыі Грыбковай не раз станавіліся прыкладам для калег усёй вобласці і краіны. Як і Аляксандра Распорскага, вадзіцеля ААТ «Белая Ліпа», які быў пераможцай рэспубліканскага спаборніцтва, адзначаўся на «Дажынках». Дарэчы, сёлета на раённую Дошку гонару занесены партрэт яго сына, Паўла Распорскага, вучня 11 класа Машчонскай школы.

 Асновай эканомікі раёна з’яўляецца сельская гаспадарка.Таму прадстаўніцтва вяскоўцаў на Дошцы гонару самае вялікае — 9 асоб. Адзначана праца Валерыя Кучко, дырэктара філіяла «Віцебская доследная ме­лі­я­рацыйная станцыя інстытута ме­ліярацыі», Алы Сазановіч, якая працуе галоўным заатэхнікам ААТ «Студзёнка». Ва ўмовах сучаснай сельскагаспадарчай вытворчасці роля кіраўнікоў і спецыялістаў сельгасарганізацый узрастае. Яны па­вінны паспяваць за новымі тэхналогіямі, а галоўнае дабівацца эканамічнай эфектыўнасці.

 Работнікі прамысловых прадпрыемстваў, сферы паслуг, будаўнічых арганізацый, арганізацый сувязі, транспарту. Кожны з тых, хто ўзнімаўся на сцэну, вызначаецца майстэрствам, уважлівым стаўленнем да кліентаў. Сярод адзначаных у сферы паслуг — Сяргей Лемешаў, індывідуальны прадпрымальнік. Зыходзячы з кан’юнктуры рынку, ён не раз мяняў віды паслуг, нязменнымі заставаліся павага да лю­дзей, якія маюць патрэбу ў іх, узважаная цэнавая палітыка. У гэтым галоўны рэцэпт выжывання ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі.

 Педагогі, медыкі, культработнікі — у невялікіх населеных пунктах патрабаванні да іх асаблівыя. Зрэшты, як і да прадстаўнікоў раённай улады, мясцовага самакіравання. А таму партрэты прадстаўнікоў гэтай сферы на раённай Дошцы гонару — сведчанне грамадскіх павагі і даверу.

 У сваім выступленні, звернутым да ўсіх жыхароў Сен­неншчыны, старшыня райвыканкама Віктар Цапота падкрэсліў, што раён багаты на працалюбівых, ініцыятыўных людзей, якія працуюць дзеля развіцця сваёй маленькай радзімы і ўсёй Айчыны. Іх праца — прыклад для ўсіх землякоў, ушанаванне перадавікоў вытворчасці — знак грамадскага прызнання, маральнага і матэрыяльнага заахвочвання. Да дыплома аб занясенні партрэта на раённую Дошку гонару дадаецца прэмія ў памеры трох базавых велічынь для асобы і пяці — для калектыва.

Наш кар.

 НА ЗДЫМКАХ: старшыня райвыканкама Віктар Цапота ўручае Дыплом аб занясенні на раённую Дошку гонару калектыва дзіцячай школы мастацтваў дырэктару ўстановы Івану Смірнову (на 1-й стар.); на сцэне кіраўнікі лепшых арганізацый раёна Аляксандр Ладыжын, Таццяна Гарнак і Іосіф Свістуноў; адзнаку за працу з рук начальніка райсельгасхарчу Леаніда Хірэвіча прымае Сяргей Сухвал, трактарыст-машыніст ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс»; Вольга Шчарбакова, старшыня Ходцаўскага сельвыканкама, на раённую Дошку гонару занесена па прадстаўленні раённага Савета дэпутатаў, дыплом уручае Міхаіл Вілюга.

 

Знак грамадскага прызнання. На сцэне раённага Дома культуры г.Сянно прайшло ўшанаванне калектываў і работнікаў, чые назвы і партрэты па выніках працы за 2012 год занесены на раённую Дошку гонару: 1 комментарий

  • Вторник, 9 апр., 2013 в 16:00
    Permalink

    Все фотографии подписаны кроме выступающих((((((((И кто на верхнем и нижнем снимке ,разрешите спросить?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *