Юныя сенненцы атрымали першыя пашпарты

  Сеннен­скія школь­нікі, як і многія  іх аднагодкі па ўсёй Беларусі, атрымалі  пашпарты грама­дзяніна Рэспублікі Беларусь па шматгадовай традыцыі непасрэдна ў Дзень Канстытуцыі. Галоўны дакумент асобы юнакам і дзяўчатам уручыў  кіраўнік раёна. Віктар Цапота зрабіў гэта ў вялікай зале пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта, у прысутнасці членаў выканкама.

 Віноўнікамі ўрачыстасці  сталі чатырнаццаць падлеткаў ад 14 да 16 гадоў, навучэнцы школ Сянна, Багушэўска, Літусава, Янова, Машчон, якія  вызначаюцца добрай вучобай і грамадскай актыўнасцю.

 У дадатак да пашпартоў школьнікі таксама атрымалі і прэзідэнцкія падарункі — кнігу «Я — грама­дзянін Беларусі».