«Міс школы-2013» выбіралі ў Беліцкай дзіцячым садзе-сярэдняй школе Сенненскага раёна

 У конкурсе прымалі ўдзел 12 дзяўчынак трох узроставых катэгорый: ад дзіцячага сада да 3 класа, з 4 па 6 клас і з 7 па 11. Конкурс складаўся з трох этапаў. Першы — «Візітоўка» — прадстаўленне ўдзельніц журы і гасцям свята. У другім этапе, які называўся «Залаты мікрафон», канкурсанткам трэба было праявіць творчасць, артыстычнасць, талент. У трэцім этапе прыгажуні дэманстравалі свае майстэрства і фантазію незвычайнымі касцюмамі, прычоскамі. Вызначыліся арыгінальныя ўборы, якія зра­білі вучаніцы 9-га класа Надзея Клімава, Юлія Рабушка, Юлія Церлікава, Кацярына Дзівас. Спадабалася сукенка і адзінаццаці­класніцы Святланы Клі­мянковай, якая разам з сяброўкай Інай Кулік зрабіла газетнае ўбранне.

 Аднак па рашэнні  журы ў малодшай узроставай групе перамагла Воль­­га Звярковіч, у сярэдняй — Анастасія Бяляева, у старэйшай — Кацярына Дзівас.

 Госці і педагагічны калектыў Беліцкай школы ў перапынках паміж этапамі конкурсу не сумавалі. Гучалі добрыя словы віншаванняў з вясной і жаночым святам, музычныя нумары.

 Ірына ГАРБАЧОВА.