Жэняцца сенненцы ў разы больш, чым разводзяцца

Летась у раёне было зарэгістравана 148 шлюбаў, у тым ліку 72 новыя сям’і былі створаны ў Сянне, 13 — у г. п.Багушэўск, 14 — у Какоўчынскім сельсавеце. Менш за ўсё — у Ходцаўскім і Беліцкім сельсаветах — па 3.

Аддзелам ЗАГС райвыканкама зарэгістравана 9 шлюбаў грамадзян Рэспублікі Беларусь з іншаземцамі: 6 — з расіянамі, 2 — украінцамі, 1 — літоўцам; 1 — з асобай без грамадзянства.

Сярод тых, хто браў шлюб, 4 жаніхі і 6 нявест былі старэй за 50 гадоў. У той жа час, тром нявестам давялося зніжаць шлюбны ўзрост.

70% сямейных пар, утвораных у 2012 годзе, у шлюб уступілі ўпершыню, у астатніх нехта, часам, як жаніх так і нявеста, ужо мелі вопыт сямейнага жыцця.

У 2000 годзе на 100 утвораных пар прыйшлося 92 скасаваныя шлюбы, у 2001 — 87, у 2012 — 74. Пяць пар, якія летась спынілі сямейныя адносіны, не пражылі разам і года. 51% сямей мелі стаж сумеснага жыцця да 10 гадоў, 28% — ад 11 да 20, 16% — ад 21 да 30. Адна пара скасавала шлюб, пражыўшы разам 32 гады. Аргументавалі сваё рашэнне былыя сужэнцы «адсутнасцю ўсялякага ўзаемаразумення». Аднак асноўнай прычынай скасавання шлюбу застаецца п’янства, пры гэтым усё часцей алкаголем злоўжываюць жанчыны.

Такія абставіны насцярожваюць грамадства. Хоць у цэлым дэмаграфічная сітуацыя ў раёне ў параўнанні з пачаткам трэцяга тысячагоддзя палепшылася: зменшылася колькасць памерлых, больш стала стварацца новых сямей, скарацілася колькасць скасаваных шлюбаў.