Сенненскія дарожнікі сталі чацвёртымі

У аграгарадку Бабінічы Аршанскага раёна прайшла VI зімовая спартакіяда работнікаў РУП «Віцеб­скаўтадор». У ёй прынялі ўдзел адзінаццаць каманд.

 Каманда Сенненскага  ДЭУ №38 заняла шэсць прызавых месцаў. У лыжнай эстафеце і каманднай лыжнай гонцы нашы дарожнікі сталі трэцімі. Як і Ірына Губарэвіч, бухгалтар прадпрыемства, у індывідуальнай лыжнай гонцы, Юрый Верамяёнак, дарожны рабочы,  у падняцці гіры ў вагавай катэгорыі да 70 кг. Другое месца камандзе ў спаборніцтвах па дартсе прынесла Ала Прыстаўка, намеснік начальніка па ідэалагі­чнай рабоце. Аляксандр Верамяёнак, вадзіцель прадпрыемства, стаў лепшым у намінацыі «Зімовая рыбалка».

 У агульнакамандным заліку нашы дарожнікі сталі чацвёртымі.

Ала ЯКАЎЛЕВА.