Экстранныя службы Сенненшчыны вучыліся ратаваць
На гэтым тыдні многія жыхары Сянна былі здзіўлены колькасцю пажарных машын, што імчалі па вуліцах. Але, як высветлілася, для хваляванняў не было прычын. У Сенненскім раёне прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні.
Супрацоўнікі РАНС, РАУС, райгазу, РЭСа, брыгады «хуткай дапамогі» былі задзейнічаны ў тактыка-спецыяльных вучэннях, якія праводзілі спецыялісты ўстановы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС». Падчас іх адпрацоўваўся план эвакуацыі пры пажары вучняў, настаўнікаў і тэхперсанала Сенненскай школы-інтэрната і Багушэўскай санаторнай школы-інтэрната. Таксама правяраючымі былі праведзены інструктажы па мерах пажарнай бяспекі.
Вучэнні атрымалі здавальняючую адзнаку.
Ірына ГАРБАЧОВА.