Cенненцы, якімі мы ганарымся

1 лютага, у час урачыстага сходу, прысвечанага 75-годдзю з дня ўтварэння Віцебскай вобласці, адбылася цырымонія прысваення ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны” лепшым прадстаўнікам розных галін народнай гаспадаркі рэгіёна.

 У ліку ўганараваных былі і сенненцы: Андрэй Леанідавіч Казлоў — начальнік Сенненскага раённага аддзела Следчага Камітэта Рэспублікі Беларусь і Тамара Мікалаеўна Смірнова — дырэктар дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Сенненскага раёна”.