Выхавальнік Чэмпіёнаў. Сёння выбітнаму трэнеру Сенненшчыны Валерыю Лектараву спаўняецца 60 гадоў

 Больш як трыццать з іх ён прысвяціў трэнерскай рабоце ў Сенненскай СДЮШАР, дзе з 2000 года працуе трэнерам-выкладчыкам па біятлоне. Сярод яго вучняў Пётр Івашка, трохразовы чэмпіён Свету па біятлоне, Алена Жынь, Дзмітрый Фрыдман, Вера Калбянок, Таццяна Камовіч, якія былі ўдзельнікамі чэмпіянату Свету па летнім біятлоне. У 2009 годзе Вера Калбянок стала сярэбраным прызёрам. Такога ж выніку Ірына Крыўко дасягнула на чэмпіянаце Свету па біятлоне. Сёння Ірына Крыўко і яе брат Віктар Крыўко ўвахо­дзяць у склад Нацыянальнай зборнай. А ўсяго ў спісачным саставе зборных каманд Рэспублікі Беларусь па біятлоне знаходзіцца 7 спартсменаў, для якіх Валерый Лектараў быў першым трэнерам, яшчэ 12 — вучацца ў вучылішчах алімпійскага рэзерву і школах вышэйшага спартыўнага майстэрства. За гады працы трэнерам у вучылішчы алімпійскага рэзерву перададзена  больш 50 чалавек.

 Валерый Міхайлавіч дзеліцца сваім вопытам з калегамі, настаўнікамі фізічнай культуры агульнаадукацыйных школ.  Для актывізацыі трэніровачнага працэсу ён падтрымлівае цесныя кантакты з бацькамі выхаванцаў, якіх  пастаянна інфармуе аб поспехах дзяцей, запрашае на трэніроўкі.

 Здаровы лад жыцця Валерый Лектараў прапагандуе сярод сяброў, знаёмых, суседзяў. А яшчэ ён любіць прыроду, вывучае сістэмы здаровага харчавання розных народаў свету. У свабодны ад працы час захапляецца фатаграфаваннем.

 З юбілеем, Валерый Міхайлавіч!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *