Сенненскія міліцыянеры — трэція ў вобласці
У Наваполацку прайшоў чэмпіянат па лыжных гонках, удзел у якім прынялі каманды раённых і гарадскіх аддзелаў унутраных спраў.
Сенненскі РАУС прадстаўлялі старшы лейтэнант міліцыі, інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі Таццяна Яўпак і старшы лейтэнант Іван Святлічны, які працуе інспектарам дарожна-патрульнай службы аддзялення ДАІ. Вынікам іх выступлення стала трэцяе каманднае месца.