На Сенненшчыне стартаваў чэмпіянат па валейболе

Падачы, магчымасць у тры дакрананні адбіць мяч спецыяльнымі прыёмамі, атакаваць саперніка, адбіць нападзенні, блакіраванне — гэта валейбол. Камандная гульня, камбінаваны від спорту, дзе кожны ігрок мае строгую спецыялізацыю на пляцоўцы. Галоўнымі якасцямі валейбалістаў з’яўляецца скакучасць, добрая каардынацыя, рэакцыя, фізічная моц для эфектыўнага атакуючага ўдару.

 Гэты від спорту — распаўсюджаны спосаб адпачынку для многіх сенненцаў. Пераканацца ў гэтым лёгка. Некалькі тыдняў спартсмены прыходзілі на трэніроўкі па валейболе, каб набраць адпаведную форму, паглядзець на каманды-саперніцы. А ўсё для таго, каб выйграць раённы чэмпіянат па валейболе, урачыстае адкрыццё якога нядаўна прайшло ў першай сенненскай школе.

 На працягу студзеня-лютага 13 аматарскіх каманд, у склад якіх уваходзяць супрацоўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, будуць змагацца за галоўны прыз. Цырымонія ад­крыцця пачалася са слоў прывітання кіраўніка раёна Віктара Цапоты. Выступіў і начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Гардзецкі. Ён жа прадаставіў права ўзняць сцяг спаборніцтва капітанам каманд, якія летась сталі пераможцамі чэмпіянату. Гэта валейбалісты з РАУС (Аляксандр Івашкоў) і РЭС (Ігар Шыдлоўскі).

 Спаборніцтвы праходзяць у дзвюх лігах. Сем каманд першай лігі гуляюць у спартыўнай зале першай сенненскай школы, шэсць каманд другой лігі — у СШ №2 г.Сянно. Пачатак гульняў: кожны панядзелак і сераду ў 18.30. Прыходзьце падтрымаць валейбалістаў. Уражанняў хопіць усім!

 Ірына ГАРБАЧОВА.

 

Календарь игр чемпионата Сенненского района по волейболу

1-ая лига. Спортивный зал СШ №1г.Сенно

23 февраля (среда)

18.30 Отдел ФК, С и Т Сенненского РИК — РОВД

19.10 Руководители — ОАО «Сенненский райагросервис»

28 января (понедельник)

18.30 ПС «Сенно» — РОВД

19.10 Отдел ФК, С и Т Сенненского РИК — РПУ «Сеннорайгаз»

30 января (среда)

18.30 ПС «Сенно» — РПУ «Сеннорайгаз»

19.10 РЭС — ОАО «Сенненский райагросервис»

 4 февраля (понедельник)

18.30 Отдел ФК, С и Т Сенненского РИК — Руководители

19.10 РПУ «Сеннорайгаз» — ОАО «Сенненский райагросервис»

6 февраля (среда)

18.30 ПС «Сенно» — Руководители

19.10 РОВД — РЭС

13 февраля (среда)

18.30 ПС «Сенно» — 30 Отдел ФК, С и Т Сенненского РИК

2-ая лига. Спортивный зал СШ №2 г.Сенно

23 января (среда)

18.30 РАЙПО — Охрана

19.10 Сенненское ПМС — УП «Сенностроймелиоводхоз»

28 января (понедельник)

18.30 РУП «Сенненская ПМК-64» — Охрана

19.10 РОЧС — РАЙПО

30 января (среда)

18.30 Сенненское ПМС — РУП «Сенненская ПМК-64»

19.10 УП «Сенностроймелиоводхоз» — РАЙПО

4 февраля (понедельник)

18.30 РОЧС — Охрана