У Сянно згарэў жылы дом, ёсць загінуўшыя

У ноч на 17 студзеня ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Сенненскага РАНС паступіла паведамленне пра ўзгаранне жылога дома, размешчанага па адрасе: г.Сянно, 1-шы зав. Мічурына, д.5.

 Калі пажарныя прыбылі на месца здарэння, назіралася адкрытае гарэнне драўлянага дома, абвальванне даху і столевага перакрыцця. На месцы пажару былі знойдзены трупы грамадзянкі 1967 г.н. і грамадзяніна 1980 г.н.

 Прычына пажару высвятляецца.   

Ірына ГАРБАЧОВА.