Назначэнне

ШУХТО Уладзімір Аляксандравіч — назіральным саветам ААТ «Бяленева» па ўзгадненні з Сенненскім раённым выканаўчым камітэтам і камітэтам па сельскай гаспадарцы аблвыканкама прызначаны дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства.

 Уладзімір Шухто нарадзіўся ў 1969 годзе ў вёсцы Ходараўка Сенненскага раёна. У 2011 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, дзе атрымаў спецыяльнасць «тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці».

 Працоўную дзейнасць пачаў у 1989 годзе вадзіцелем Багушэўскага лясгаса. З 1990 года па 1995 год служыў у раённым аддзеле ўнутраных спраў Сенненскага райвыканкама. Пачынаючы з 1996 года працоўная дзейнасць Уладзіміра Шухто звязана з работай у сельскай гаспадарцы. Працаваў брыгадзірам комплекснай брыгады саўгаса імя Гараўца, галоўным інжынерам саўгаса «Багушэўскі», з 2001 па 2010 — старшынёй калгаса і СВК «Ясная зара».

 З 2010 года і да прызначэння на пасаду дырэктара ААТ «Бяленева» быў намеснікам дырэктара, галоўным інжынерам КУСГП  імя Гараўца.