Сенненскія дарожнікі прызнаны ў раёне самымі прыгожымі

Падведзены вынікі на лепшае святочнае афармленне адміністрацыйных будынкаў райцэнтра.

 Штогод уражвае сваёй фантазіяй і дынамікай у падрыхтоўцы да конкурсу ДРБУ-146. Здалёку бачна, як святочнымі ілюмінацыямі зіхаціць не толькі адміністрацыйны будынак, але і  дрэвы, альтанка на тэрыторыі прадпрыемства, агароджа. Уражвае сваёй веліччу і прыгажосцю на тэрыторыі ДРБУ-146 фігура Снягуркі.

 На другое месца выязное журы вызначыла афармленне адміністрацыйнага будынка УП «Сяннобудмеліявадгас», дзе маляўніча ўпрыгожаны кожны кабінет прадпрыемства навагоднімі плакатамі, самаробнымі елкамі, сняжынкамі. Трэцяе месца раздзялілі РУП «Сенненская ПМК-64», філіял РПУ «Сяннорайгаз», Сенненскі РЦГЭ.       

 Ірына ГАРБАЧОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *