З Новым годам і Калядамі юных жыхароў вёскі Пурплева Сенненскага раёна і адзінока пражываючых састарэлых Нямойтаўскага сельсавета Сенненскага раёна павіншавалі незвычайныя госці…

Навагодні ранішнік прайшоў для вясковай дзетвары ў Пурплеўскім сельскім клубе. Зачаравала і развесяліла ўсіх Браніслава Жаўтабрухава, супрацоўніца раённага гісторыка-краязнаўчага музея, якая з’явілася перад дзецьмі ў вобразе ліхадзейкі Бабы Ягі. Цудоўныя конкурсы, навагоднія карагоды правялі Дзед Мороз (Аляксандр Васілёнак, дырэктар аўтаклуба) і прыгажуня Снягурка (Вольга Берашэвіч, дырэктар РМЦ). А за святочную музыку адказвала Іва Шубка, дырэктар раённага музея. Радасныя дзіцячыя ўсмешкі сталі лепшай па­дзякай прыезджым сама­дзейным артыстам за падараванае свята.

 Без увагі не засталіся і састарэлыя. Падарункі, якія прывёз з сабой Анатоль Бараноўскі, старшыня Нямойтаўскага сельскага Савета дэпутатаў, сталі нечаканым і прыемным сюрпрызам для дзясятка адзінокіх бабуль і дзядуль. Пад   баян Віктара Ладунца некаторыя разам са Снягуркай і Бабай Ягой нават пускаліся ў скокі. Шчыра павіншавалі старэнькіх Тамара Смірнова, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, і  Аляксандр Паўлоўскі, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама.

 На наступны дзень Дзед Мароз і Снягурка завіталі да дзяцей вёскі Рулёўшчына.

Ірына ГАРБАЧОВА.