ФК “Будаўнік” стаў бронзавым

Па выніках чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболе 2012 года Сен­­ненская футбольная каманда «Будаўнік», якая выступала ў першай лізе, заняла трэцяе месца.

Некалькі месяцаў фанаты і проста аматары сачылі за футбольнымі баталіямі, што вяліся паміж камандамі раёнаў вобласці.  Урачыстае ўзна­гаро­джанне пераможцаў і прызёраў чэмпіянату нядаўна прайшло ў актавай зале вытворчага рэспубліканскага ўні­тар­нага прадпрыемства «Ві­цебскаблгаз». З рук старшыні Віцебскага абласнога грамадскага аб’яднання «Федэрацыя футбола» Пятра Шэршаня кубкі, дыпломы і медалі атрымалі каманды-пераможцы. «Золата» заваявала футбольная каманда СДЮШАР «Дзві­на» (Ві­цебск), «серабро» дас­талася «Экстрыму» (Расоны), «бронза» — ФК «Будаўнік» (Сянно).

На заканчэнне ўрачыстасцей пераможцаў чакаў святочны канцэрт.

Немалы ўклад у развіццё футболу на Сенненшчыне адыгрывае спонсарская дзейнасць УП «Сенненская ПМК-64» і яго дырэктара Аляксандра Блізнюка.

Мы ж будзем з нецярпеннем чакаць наступнага футбольнага чэмпіянату і актыўна балець за нашых хлопцаў з ФК «Будаўнік»!

Ірына ГАРБАЧОВА.