Лепш купіць за 30 тысяч рублёў, чым спілаваць за 500 тысяч

Купіць жывую ёлку ці сасёнку да Новага года не праблема. Іх рэалізуюць гандлёвыя прадпрыемствы, іх можна набыць на рынках, у іншых месцах, а таксама ў адміністрацыйных будынках лясніцтваў і лясгаса, дзе  сёлета продаж будзе весціся да 31 снежня.

Адначасова з арганізацыяй гандлю прыняты ўсе меры, каб не дапусціць на тэрыторыі Сенненскага раёна высечкі хвойнага маладняку. Работнікі лесу ў лясных масівах арганізоў­ваюць рэйдавыя мерапрыемствы з удзелам  супрацоўнікаў міліцыі і раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Пасты будуць выстаўлены на ўсіх дарогах, што прылягаюць да буйных населеных пунктаў.

Самавольная высечка ёлак і сосен у лесе катэгарычна забаронена і расцэньваецца як незаконная парубка. У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за гэта прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу і кампенсацыя ўрону, нанесенага лясной гаспадарцы. Неабдуманы ўчынак можа каштаваць у выніку накладання штрафу для фізічнай асобы сумы роўнай 50 базавым велічыням, індывідуальнаму прадпрымальніку — 200 базавых велічынь, юрыдычнай асобе — 300.

Не азмрочвайце сабе і сваім родным блізкае свята, не займайцеся самавольнай высечкай.

Алег ГРЫШАНАЎ,

інжынер па ахове і абароне

леса ДЛГУ «Багушэўскі лясгас».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *