Сенненцаў запрашае каток

Марыце ўстаць на канькі і імчацца па лёдзе? Тады вам тэрмінова трэба наведаць каток, што знаходзіцца па вуліцы Перамогі райцэнтра.

Пакатацца на каньках можна ў буднія дні з 15.00 да 20.00, па выхадных — з 11.00 да 20.00. Кошт пракату за гадзіну складае 8 тысяч рублёў. У асартыменце 38 пар канькоў ад 35 да 45 памеру.

А ў парку 40-годдзя Перамогі з 11.00 да 20.00 па выхадных і з 17.00 да 21.00 у буднія дні прапануюць узяць на пракат лыжы. Гадзіна лыжнай прагулкі каштуе 8 тысяч рублёў. У наяўнасці розныя памеры.

У гэтым годзе былі набыты новыя пары канькоў і камплекты лыж. Плануецца дадатковы закуп спартыўнага інвентару пасля Новага года.

Ірына гарбачова