Цуды на Каляды

абяцае ў гэтыя святочныя дні выхаванцам сацыяльна-педагагічнага цэнтра, наведвальнікам ад­дзялення дзённага знаходжання інвалідаў, а таксама састарэлым і адзінокім людзям  раённы камітэт ГА «БРСМ».

17 снежня ў раёне стартавала ўжо традыцыйная дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды». Яна будзе доўжыцца да 13 студзеня. У гэты тэрмін сіламі членаў БРСМ ажыццяўляецца збор і перадача ў вышэй узгаданыя сацыяльныя ўстановы цацак, кніг, спартыўнага інвентару, канцылярскіх тавараў, настольных гульняў. Усе падарункі будуць пазначаны сімвалам акцыі — «Чырвонай рукавічкай».

Спецыяльна для маленькіх пацыентаў устаноў аховы здароўя раёна актывісты моладзевага грамадскага аб’яднання арганізуюць творчыя праграмы.

Падчас акцыі сярод пярвічных арганізацый БРСМ пройдзе конкурс на «Лепшы сімвал Новага года і Калядаў». Яго ўдзельнікам неабходна зрабіць «Чырвоныя рукавічкі» са святочнымі пажаданнямі і віншаваннямі. Лепшыя з іх упрыгожаць навагоднія ёлкі, а пераможцаў конкурсу чакае ўзнагарода.

Раённы камітэт ГА «БРСМ» запрашае ўсіх сенненцаў далучыцца да акцыі і зрабіць свой унёсак у гэтую добрую справу.