Наша Маша ўзяла серабро
Падведзены вынікі абласнога этапу конкурсу «Ахова працы вачамі дзяцей» у намінацыі «Мая будучыня — бяспечнасць працы маіх бацькоў». Лепшыя работы журы вызначыла з больш чым сотні дзіцячых рысункаў.
У малодшай узроставай групе другое месца заняла выхаванка яслей-сада №1 г.Сянно Маша Валадзько з рысункам «Папярэдзь небяспеку».
Таццяна Буракова.