Дзе і па чым на Сенненшчыне можна набыць навагоднюю ёлку

Хутка Новы год. Аднак ужо цяпер трэба задумацца, дзе будзеце набываць навагоднюю ёлку.

 — Продаж лясных прыгажунь пачнецца пасля 20 снежня, — паведаміў Віталь Папоў, начальнік лесапункта Багушэўскага лясгаса. — Іх кошт у гандлёвых арганізацыях  і на складах лясніцтва будзе значна адрознівацца.

 У гэтым годзе лясгас плануе рэалізаваць каля 5-6 тысяч навагодніх ёлак.                                                                      

Напярэдадні Новага года ў горадзе Сянно і гарадскім пасёлку Багушэўск пройдуць ёлачныя кірмашы.

 Кошт на лясную прыгажуню са склада ДЛГУ «Багушэўскі лясгас» будзе складаць: да 1 м — 25 тыс. рублёў; да 2 м — 33 тыс. рублёў; да 3 м — 50 тыс. рублёў; да 4 м — 73 тыс. рублёў; да 5 м — 110 тыс. рублёў; больш за 5 м — 215 тыс. рублёў.

 Рознічная цана ў гандлёвых кропках за навагодняе дрэўца  адпаведнай вышыні складзе: 30 тыс.; 40 тыс.; 67 тыс.; 95 тыс.; 155 тыс. Ёлкі вышэй за 5 метраў у рознічны гандаль пастаўляцца не будуць.

Ірына ГАРБАЧОВА.