Хто на Сенненшчыне прыгажэйшы
Чый адміністрацыйны будынак лепш падрыхтаваны да калядаў і Новага года?
Адказаць на гэтыя пытанні дапаможа распараджэнне старшыні райвыканкама, згодна з якім у раёне праводзіцца агляд-конкурс на лепшае афармленне горада і населеных пунктаў у сувязі з надыходам святаў. Кіраўнікам арганізацый, прадпрыемстваў прадпісана ўпрыгожыць адпаведным чынам адміністрацыйныя будынкі і тэрыторыю вакол іх.
Конкурс рэкамендавана правесці на ўсіх адміністрацыйных тэрыторыях і па галінах. Лепшыя арганізацыі і ўстановы будуць адзначаны. Вынікі раённага агляду-конкурсу падсумуе спецыяльна створаная камісія.