Яўген Цуран: №2 нацыянальнай зборнай

Грэка-рымская барацьба развівае вынослівасць, гібкасць, фізічную моц і сілу духу. Каб дасягнуць майстэрства, чалавек, які займаецца гэтым відам спорту, павінен кожны дзень трэніравацца, адпрацоўваць прыёмы. Менаві­та такімі намаганнямі дабіўся выдатных вынікаў наш зямляк Яўген Цуран (на здымку).

Хлопец пачынаў займацца біятлонам у Сенненскай СДЮШАР, потым — зацікавіўся барацьбой, якая і стала яго любімым відам спор­ту. Вучыўся

                                               Жэня

ў СШ №1 г.Сянно, сумяшчаў школьныя заняткі з трэніроўкамі па грэка-рымскай барацьбе. Трэніравалі будучую алімпійскую надзею Анатоль Рыбчанка і Анатоль Кучынскі. Пасля 8 класа Жэня, які ўжо не раз станавіўся прызёрам рэспублікі ў розных узроставых і вагавых катэгорыях, паступіў у Віцебскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву. Пасля яго заканчэння атрымаў спецыяльнасць трэнера па грэка-рымскай барацьбе. Потым былі два гады спецкурсаў, пасля якіх хлопца чакала служба ў беларускай арміі. Можа, Яўген і надалей застаўся б 

                служыць у войску, аднак сябры-спартсмены пераканалі, што на «гражданке» бо­льш магчымасцей для заняткаў спор­там.

 Сёння Яўген Цуран — майстар спорту па грэка-рымскай барацьбе. Выйграўшы Кубак Беларусі ў 2009 і 2012 гадах, Яўген увайшоў у асноўны склад нацыянальнай зборнай. «Калі я быў у войску, да Лонданскай Алімпіяды рыхтавалі іншага спартсмена. Зараз я, скажам, яго «даганяю». На дадзены момант, пакуль я іду пад другім нумарам…».

 У жыцці маладога спартсмена немалаважную ролю адыгрываюць трэніроўкі, зборы і спаборніцтвы. Удзень праходзіць 2-3 трэніроўкі.

 — Нехта прыйдзе, раз патрэніруецца і яму хапае, — прызнаецца Жэня, — у яго талент, як у мастака, усё

атрымліваецца ад прыроды. А камусьці трэба

                               шмат працаваць, каб дабіцца высокіх дасягненняў. Я — і тое, і сёе, — усміхаецца барэц.

 Па словах Яўгена, на малую радзіму, да бацькоў, сяброў, яго цягне пастаянна. «Асабліва, калі «сядзіш» у Мінску некалькі тыдняў: кожны дзень адно і тое — трэніроўкі».

 Каб займацца спортам, і займацца вынікова, трэба мець стальныя нервы, бо на гэтым шляху бываюць як перамогі, так і паражэнні, расчараванні. І тут галоўнае — верыць  у сябе і свой поспех…

 Што адчувае наш зямляк, калі настае час выходзіць на дыван да саперніка? Безумоўна, хваляванне… Яно ў Жэні асабіста-індывідуальнае, якое перад кожным выступленнем перадужаць вельмі цяжка. Аднак спартсмен заўсёды бярэ сябе ў рукі. У вялікім спорце інакш нельга…

 На будучыню Жэня думае атрымаць вышэйшую адукацыю, а таксама надалей займацца грэка-рымскай барацьбой.

 — Пакуль няма траўмы,

«завязваць»           са спортам не буду, — ведаючы

                негатыўныя асаблівасці  барацьбы,  аптыміс­тычна кажа Жэня. — Галоўная мая мара — гэта выступіць на Алімпіядзе.

 Што ж, алімпійскіх перамог табе, зямляк!

Ірына ГАРБАЧОВА.