Шыны падвялі
Раніцай 11 снежня на 122-м км аўтадарогі Орша-Віцебск на тэрыторыі Сенненскага раёна адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам дзвюх машын.
Вадзіцель аўтамабіля «Audi» з-за складаных умоў надвор’я не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з машынай «Volkswagen». Вадзіцель і пасажыр «Audi» з цялеснымі пашкоджаннямі былі шпіталізаваны.
Як паведамілі ў АДАІ Сенненскага раёна, пасадзейнічаў аварыі і той факт, што шыны колаў аўтамабіля, па віне якога адбылося ДТЗ, не былі заменены на зімовыя.
Ала ЯКАЎЛЕВА.