Асцярожна! Петарда!
Сустракаць Новы год можна і з феерверкам, аднак неабходна памятаць і прытрымлівацца элементарных правілаў бяспекі, што дазволіць пазбегнуць траўм.
А яшчэ міліцыянеры не рэкамендуюць сенненцам набываць піратэхніку з рук.
Па словах Юрыя Пракапенкі, начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх Сенненскага РАУС, у Беларусі не забаронены продаж піратэхнічных вырабаў бытавога прызначэння. Набыць іх можна ў спецыялізаваных магазінах альбо секцыях. Дзецям да 16 гадоў такі тавар прадаваць забараняецца.
Выкарыстанне піратэхнікі ў грамадскіх месцах расцэньваецца як дробнае хуліганства і караецца штрафам у памеры ад дзвюх да трыццаці базавых велічынь альбо адміністрацыйным арыштам да 15 сутак.
Ала ЯКАЎЛЕВА.