У рэспубліканскай акцыі “Прафілактыка і ты” будуць задзейнічаны ўсе службы раёна

14-15 снежня па ініцыятыве Міністэрства ўнутраных спраў на тэрыторыі Сенненскага раёна пройдзе рэспубліканская акцыя «Прафілактыка і Ты!»

 Асноўныя мэты акцыі — павышэнне культурнага ўзроўню насельніцтва, фарміраванне здаровага ладу жыцця, мінімізацыя п’янства і алкагалізму шляхам забеспячэння максімальнай працоўнай і вучэбнай занятасцю, арганізацыі вольнага часу дзяцей і моладзі.

 Зацікаўленыя сацыяльныя службы правядуць шэраг мерапрыемстваў, дзе раскажуць людзям аб шкодзе ўжывання спіртаўтрымліваючых напояў і мэтазгоднасці вядзення актыўнага здаровага ладу жыцця.

 

***

14 снежня ў рамках рэспубліканскай акцыі «Прафілактыка і ты» ва УЗ «Сенненская ЦРБ» пройдзе кансультатыўны прыём па прафілактыцы п’янства і алкагалізму.

 Задаць пытанні Сяргею Аркадзьевічу Карасю, урачу-нарколагу, можна будзе і па тэлефоне даверу: 4-11-43.

 У гэты ж дзень медыцынскія работнікі выступяць у калектывах прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, дзе ў чарговы раз прачытаюць лекцыі аб шкодным уздзеянні на здароўе чалавека і негатыўных наступствах ужывання алкаголю .