Сенненскае райпо прапаноўвае для членаў спажывецкага таварыства (пайшчыкаў) пра¬мысловыя тавары па льготнай цане (без падатку на дабаўленую вартасць(НДС))

Каб стаць пайшчыкам, трэба ўнесці ўступны ўзнос у памеры 50 тысяч рублёў і паявы — 300 тысяч, атрымаць кніжку і картку пайшчыка. На картку неабходна пакласці пэўную суму грошай, каб мець магчымасць заплаціць за тавары, разлічвацца за якія па льготнай цане трэба ў магазінах «Будаўнік», «Белвест» і «Прамтавары» (г.п.Багушэўск). А выбіраць неабходныя пакупкі, акрамя названых гандлёвых кропак, можна яшчэ ва ўнівермагах і магазінах «Мэбля» Сянно і Багушэўска.

Права пайшчыка магчыма перадаваць у спадчыну ці дарыць.

За дадатковымі даведкамі можна звяртацца па тэлефонах 4-15-41, 3-11-15.