Сенненскі райвыканкам назваў лепшых працаўнікоў раёна

(Працяг. Пачатак у № 96).

У вытворчасці малака першае месца прысуджана ПУСП «Дружбінец» (А.П. Басякоў, Г. А. Конышаў), дзе надой малака на карову склаў 4741 кілаграм, забяспечаны рост надою малака на карову да ўзроўню 2011 года на 3,9 %. Другое і трэцяе месцы не прысуджаліся ў сувязі са зніжэннем валавай вытворчасці прадукцыі і невыкананнем заданняў іншымі сельгаспрадпрыемствамі. Прызавыя месцы па той жа прычыне не размяркоўваліся і ў вытворчасці буйной рагатай жывёлы і свіней.

 Сярод кіраўнікоў абслугоўваючых і прамысловых арганізацый, што аказваюць дапамогу аграрнікам у правядзенні ўсіх відаў сельскагаспадарчых работ, лепшымі прызнаны Васіль Кошалеў, дырэктар Сенненскага камунальнага ўнітарнага будаўнічага прадпрыемства «Сяннобудмеліяводгас»; Віталь Марцынкевіч, дырэктар дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Багушэўскі лясгас»; Мікалай Пусташыла, дырэктар структурнага падраздзялення «Багушэўскі спіртзавод»  РУП «Віцебскі лікёрагарэлачны завод «Прыдзвінне».

 Сярод спецыялістаў сельскагаспадарчых прад­прыемстваў лепшымі сталі  Наталля Купрэенка, галоўны бухгалтар ААТ «Студзёнка»; Валянціна Мяцеліца, галоўны эканаміст ПУСП «Дружбінец»; Леанід Кавалеўскі, начальнік цэха раслінаводства ПУСП «Дружбінец»; Наталля Іванова, вядучы аграном філіяла «Віцебская доследная меліярацыйная станцыя інстытута меліярацыі»; Вольга Гардзюк, начальнік цэха жывёлагадоўлі ПУСП «Дружбінец»; Ала Сазановіч, галоўны заатэхнік ААТ «Студзёнка»; Сяргей Масюта, галоўны інжынер ААТ «Ульянавічы»; Аляксандр Няфёдаў, галоўны інжынер ААТ «Студзёнка»; Святлана Арбузава, галоўны ветурач ПУСП «Дружбінец»; Вольга Дубойская, галоўны ветурач ААТ «Студзёнка».

 Сярод калектываў жывёлаводчых ферм першае месца прысуджана МТФ «Забор’е» ПУСП «Дружбінец» (О.М. Каргіна), дзе надоена 1138 тон малака, надой на адну карову склаў 5375 кілаграмаў, таварнасць — 92 %, 70 % малака прададзена гатункам «экстра», 30  % — вышэйшым. Другое месца заняла МТФ «Перакопава» ДП «Саўгас імя Машэрава» (Ф.П. Ананенка), дзе надоена 503 тоны малака, надой на адну карову склаў 4983 кілаграмы, таварнасць — 87 %, 56 % прадукцыі прададзена гатункам «экстра», 44 % — вышэйшым. Трэцяе месца ў названай намінацыі не прысу­джалася.

 Сярод тэхнікаў-асемянатараў па штучным асемяненні кароў найлепшага выніку дасягнуў Міхаіл Паляшкевіч з ДП «Саўгас імя П.М. Машэрава», у якога выхад цялят на сто кароў склаў 78 галоў. Лепшы паказчык па штучным асемяненні свіней — у Надзеі Цыпляк з ДП «Саўгас імя П.М. Машэрава», у якой выхад парасят на адну свінаматку склаў 10,3 галавы.

 Сярод малаказборшчыкаў прадпрыемстваў, якія займаюцца закупам малака ў насельніцтва, лепшы вынік у Аляксандра Сінякова з КУП «Наша забота» Студзёнкаўскага сельскага Савета дэпутатаў, які сабраў 355,2 тоны малака.

(Працяг будзе).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *