Сенненскі Чырвоны Крыж абвяшчае дабрачынную акцыю “Калядная ёлка”

Новы Год — гэта свята, якое дорыць новыя надзеі, мары і веру ва ўсё лепшае і светлае, што чакае ў надыходзячым годзе. Гэтыя снежаньскія дні мы жывем у прадчуванні дзівоснага, але кожны з нас можа сам здзейсніць цуда і падарыць радасць навагодніх і калядных святаў тым,  хто па волі лёсу апынуўся ў складаным становішчы.

Раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа запрашае жыхароў Сенненшчыны, індывідуальных прадпрымальнікаў, працоўныя калектывы прыняць удзел у дабрачыннай акцыі «Калядная ёлка». Яе адрасатамі стануць дзеці з малазабяспечаных сямей, сіроты, інваліды. У Сенненскай арганізацыі БТЧК прымаюць любую дапамогу. Звяртацца можна па адрасе: горад Сянно, вуліца Кастрычніцкая, 10.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *