Райвыканкам назваў лепшых працоўных Сенненшчыны

Па выніках работы за 10 месяцаў 2012 года рашэннем раённага выканаўчага камітэта названы лепшыя гаспадаркі раёна, галоўныя спецыялісты, спецыялісты масавых прафесій аграпрамысловага комплексу раёна.

За дасягненне высокіх паказчыкаў і прырост да ўзроўню мінулага года ў вытворчасці валавай сельгаспрадукцыі сярод прадпрыемстваў аграрнай галіны ў гэты пералік патрапілі ПУСП «Дружбінец» (дырэктар А.П. Басякоў, старшыня прафкама Г.А. Конышаў), ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс» (І.С. Свістуноў, Я. М. Гарбузава), ААТ «Студзёнка» (П.К. Сазановіч, Н.У. Купрэенка), сялянская фермерская гаспадарка «АВіК» (А.А. Васілёнак).

Сярод сельгаспрадпрыемстваў, якія забяспечылі рост вытворчасці зерня, выкананне дзяржаўнага заказа і засыпку насеннага матэрыялу, першае месца прысуджана філіялу «Віцебская доследная меліярацыйная станцыя інстытута меліярацыі» (В.У. Кучко, Л.Ф. Ткачэнка), дзе выхад зерня на 1 балагектар склаў 138 кілаграмаў. Другое месца прысуджана ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс» (І.С. Свістуноў, Я. М. Гарбузава), дзе выхад зерня склаў 102 кілаграмы з 1 балагектара.

Трэцяе месца ў гэтай намінацыі не прысуджалася.

Сярод вытворцаў масланасення рапса, якія забяспечылі выкананне дзяржаўнага заказа, першае месца прысуджана філіялу «Віцебская доследная меліярацыйная станцыя інстытута меліярацыі» (В.У. Кучко, Л.Ф. Ткачэнка), дзе выхад прадукцыі з аднаго гектара склаў 90 кілаграмаў. Другое месца заняло ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс» (І.С. Свістуноў, Я.М. Гарбузава), дзе выхад масланасення рапсу з гектара склаў 58 кілаграмаў. Трэцяе месца прысуджана ААТ «Белая Ліпа» (С.В. Калеснікаў, Л.В. Дунец), дзе выхад масланасення рапсу з аднаго гектара склаў 48 кілаграмаў.

У сувязі з дапушчаным зніжэннем вытворчасці кармоў, ільну, бульбы і гародніны прызавыя месцы ў гэтых намінацыях не прысуджаліся.

Працяг будзе.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *