У Багушэўску адбыўся пажар у жылым доме
У выніку яго агнём былі ахоплены сцены, столевыя перакрыцці, гаспадарчая маёмасць. Пажар выклікалі парушэнні правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
Таму Сенненскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што тэхнічна правільна зманціраваная электраправодка, выкананне ўсіх патрабаванняў эксплуатацыі электраправодкі і асвятляльных прыбораў — надзейная гарантыя вашай бяспекі.