Дапамажыце перайсці

Хто часта ходзіць па вуліцах Чкалава і Міра, той адразу пазнае лужу, якую зафіксаваў аб’ектыў фотаапарата супрацоўніка  раённай газеты. І не толькі пазнае, але і з непрыемным пачуццём падумае, што зноў і зноў прыйдзецца «пераадольваць» зла­шчаснае месца.

 Хутка будзе чвэрць веку, як па вышэйпамянёнай дарозе на работу ходзіць аўтар гэтых радкоў, і таму можа ўласна пацвердзіць, што высыхае лужа толькі ўлетку, ды і то ў самую вялікую спёку.

 Што ж, вуліцы, як гаворыцца, запутныя. Бачаць гэту бездараж  і «карыстаюцца» ёй у асноўным толькі «абарыгены». Але і яны ж таксама паўнапраўныя жыхары нашага горада, і хочуць выглядаць, як цывілізаваныя людзі, калі «выб’юцца» праз гэту гразь на цэнтральныя вуліцы. Аднак, пераадолеўшы такую перашкоду, даводзіцца  мыць і выціраць абутак, а нярэдка, і адзенне ўсімі магчымымі падручнымі сродкамі.

 Няхай той, хто можа паўздзейнічаць на сітуацыю, убачыць гэту лужу хоць на нашым здымку.

 Таццяна Буракова.