Другі тур абласнога свята-конкурсу сямейнай творчасці «Сузор’е сямейных талентаў-2012» прайшоў у Арэхаўскім РДК Аршанскага раёна. Сенненшчыну ў розных намінацыях прадстаўлялі чатыры сям’і

Конкурсныя выступленні калектываў ацэньваліся журы, якое звяртала ўвагу на адметнасць рэпертуару, узровень выканаўчага майстэрства, сцэнічную культуру, арыгінальнасць манеры выканання, валоданне традыцыямі народнага рамяства, дасканаласць тэхнікі выканання, майстэрства выпякання.

 Сям’я Стрыжнёвых з Сянна стала дыпламантам І ступені ў намінацыі сямейнага сцэ­нічнага мастацтва «Зіхаці талентам, дружная мая сям’я». Лаўрэатам І ступені ў намінацыі аматарскіх відэафільмаў «Мая сям’я» стала сям’я Крыўчанак з райцэнтра.

 У намінацыі пекарскае ўменне «Сямейны каравай» выступала сям’я Берашэвіч з вёскі Новая Обаль, якая стала лаўрэатам ІІІ ступені. Дыпламантам ІІІ ступені стала сям’я Кучынскіх з Сянна, якая ўдзельнічала ў намінацыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Сям’я-рука­дзельніца».

 Удзельнікі конкурса сышліся на адным: такое свята павінна быць. А арганізатары выказалі ўпэўненасць, што падобныя мерапрыемствы стануць добрай традыцыяй, бо тыя станоўчыя ўражанні ад свята, з якімі ўдзельнікі будуць жыць надалей, яшчэ больш аб’яднаюць іх сем’і.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *