Ваенная акадэмія — навучальная ўстанова для сапраўдных мужчын

Ваенная акадэмія ўваходзіць у лік буйнейшых ВНУ краіны: 7 факультэтаў — агульнавайсковы, сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання, супрацьпаветранай абароны, ваеннай разведкі, авіяцыйны, унутраных войскаў і пагранічны, рыхтуюць спецыя­лістаў па 21-ой спецыяльнасці, 7-мі напрамках  і 36-ці спецыялізацыях, тым самым амаль пад поўную патрэбу забяспечваюць Узброеныя сілы і іншыя сілавыя структуры афіцэрамі.

 Падрыхтоўка афіцэраў з вышэйшай ваеннай адукацыяй для замяшчэння пярвічных афіцэрскіх пасад (з прысваеннем звання лейтэнант) праводзіцца з тэрмінам навучання 4 і 5 гадоў (у залежнасці ад спецыяльнасці).

 На перыяд навучання курсанты забяспечваюцца ўсімі відамі забеспячэння, ім выплачваецца стыпендыя. Старшакурснікі, пачынаючы з 3 курса, жывуць у добраўпарадкаваным інтэрнаце. Два разы на год (зімой і летам) курсанты маюць канікулярны водпуск працягласцю 14 і 30 сутак адпаведна.

 Калі вас зацікавіла інфармацыя, звяртайцеся ў ваенны камісарыят раёна да 1 красавіка 2013 года. Інфармацыю аб паступленні, асаблівасцях навучання і ваеннай службы можна атрымаць па тэлефонах (8-017)287-49-22, 4 -14-34 — Сенненскі  РВК, на сайце www.mob.mil.by. 

Правілы прыёму

ў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь

 У навучальную ўстанову на конкурснай аснове прымаюцца грамадзяне краіны, якія маюць агульную сярэднюю ці прафесійна-тэхнічную з агульнай сярэдняй адукацыяй альбо сярэднеспецыяльную адукацыю, а таксама вышэйшую адукацыю, калі яна атрымана ў Рэспубліцы Беларусь на ўмовах аплаты:

 ва ўзросце ад 17 да 21 года, у тым ліку тыя, хто дасягне 17- гадовага ўзросту, ці дасягнулі 21-гадовага ўзросту ў год паступлення для навучання;

 асобы, якія прайшлі ці праходзяць тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, ці  прайшлі ваенную службу па кантракце, — ва ўзросце не старэй 23 гадоў;

 ваеннаслужачыя, якія служаць па кантракце, — ва ўзросце не старэй 25 гадоў.

 Адбор грамадзян для паступлення на вучобу ў акадэмію праводзіцца, каб вызначыць іх адпаведнасць патрабаванням, што прад’яўляюцца да будучых курсантаў і ўключаюць у сябе:

 — вызначэнне ступені  прафесійнай прыгоднасці да ваеннай службы і канкрэтнай спецыяльнасці ваеннага профілю ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь — прафесійны адбор;

 вызначэнне ўзроўню агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі — уступныя выпрабаванні.

 Прафесійны адбор абавязковы

 Прафесійны адбор абітурыентаў праводзіцца шляхам усебаковай ацэнкі кожнага абітурыента па наступных паказчыках: стан здароўя, фізічная падрыхтоўка, прафесійна-псіхалагічны адбор (ацэнка ваенна-прафесійнай накіраванасці і індывідуальна-псіхалагічных якасцей).

 Папярэдні прафесійны адбор праводзіцца з 1 студзеня па 10 красавіка года паступлення:  для абітурыентаў з ліку грамадзянскай моладзі — па папярэднім прафесійным адборы ваеннага камісарыята раёна па месцы жыхарства абітурыентаў.

 Канчатковы прафесійны адбор робіцца камісіямі ваенных камісарыятаў абласцей у перыяд з 10 красавіка па 31 мая.  

 Канчатковае заключэнне аб адпаведнасці абітурыента патрабаванням, што прад’яўляюцца пры паступленні ў акадэмію, прымае камісія ваеннага камісарыята вобласці па канчатковаму прафесійнаму адбору кандыдатаў.

 Паўторная здача любога  з паказчыкаў канчатковага прафесійнага адбору ці асобнага практыкавання для дасягнення станоўчага выніку ці павышэння ацэнкі не дапускаецца.