Зорны шлях “Вечарынкі”

Са студзеня 2012 года па студзень 2013 упраўленне культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і ДУ «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці», сумесна з тэлекампаніяй «СКІФ», праводзяць тэлевізійны творчы праект «Зорны шлях» з абавязковым удзелам «заслужаных», «народных» і «ўзорных» калектываў Віцебшчыны.

Ансамбль «Вечарынка» Сенненскага раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра пад кіраўніцтвам Таццяны Ладунец  таксама прыняў удзел у праекце. Калектыў прадставіў фальклорны танец сенненскага рэгіёна «Кросны» з прыпеўкамі.

Выступленне ансамбля «Вечарынка» будзе трансліравацца ў канцы лістапада па тэлеканале «СКІФ».

Міхаіл Буракоў.

На здымку: народны ансамбль «Вечарынка».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *