У Сенненскім дзіцячым садку матуль вучылі гуляць

У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад №2 г.Сянно» трэці год працуе «Мацярынская школа». Яна аб’ядноўвае матуль, дзеці якіх пакуль не ходзяць у дзіцячы садок.

Маладыя маці атрымлі­ваюць у школе псіхолага-медыка-педагагічную дапамогу і па­дтрымку ў выхаванні іх дзяцей. «Настаўнікі» школы — спецыялісты дзіцячага сада — даюць кваліфікаваныя кансультацыі па доглядзе за дзіцяці, праблемах абучэння, выхавання, развіцця і адаптацыі ў дашкольнай установе. Удзе­льніцы школы на практыцы вучацца, як правільна арганізоўваць дома заняткі з дзецьмі.

Нядаўна прайшло пасяджэнне «Мацярынскай школы» на тэму «Сумесныя гульні бацькоў і дзяцей», на якім матулі будучых выхаванцаў дзіцячага садка, рабілі многія рэчы, аб існаванні якіх некаторыя раней нават і не ведалі. «Навучэнкі» малявалі на манцы (манныя крупы) з дапамогай каменьчыкаў, лісцікаў дрэў, ракавінак, каштанаў, жалудоў, фасолі, гароха… Удзельніцы школы пазнаёміліся з асаблівасцямі гульні і выбару цацак у адпаведнасці з узростам дзіцяці.

На самой справе, адзначалася на пасяджэнні «Мацярынскай школы», бацькі вельмі часта купляюць сыну ці дачушцы дарагія і прыгожыя цацкі. Але ні адна з іх не заменіць малому зносін і гульняў з бацькамі.

Напрыклад, гульня сартавальнікі. Для яе спатрэбяцца розныя каробачкі і бляшаначкі. Можна змяшаць фасолю, гарох, каштаны і да т.п. Потым разам з малым іх трэба разабраць, сартуючы і раскладваючы па бляшаначках і каробачках. Гэта гульня цудоўна трэніруе дробную маторыку рук малога. Вельмі важна гуляць разам з дзіцяці, таму што дзеці да трох гадоў спазнаюць свет спрабуючы ўсё на смак.

Маці пазнаёміліся з выстаўкай цацак, зробленых з непрыдатных (бросовых) матэрыялаў; высветлілі, што дзеці ў два з паловай гады з дапамогай бацькоў ужо могуць рабіць самыя простыя арыгамі. Майстар-клас па іх вырабе прызваны быў навучыць матуль гэтаму цікаваму «рамяству», каб дома яны маглі ствараць папяровыя цацкі разам з малышамі.

Пасля практычных заняткаў накрылі салодкі стол. За кубачкам чаю ці кавы мамы дзяліліся ўражаннямі ад мерапрыемства.

Для падвядзення вынікаў пасяджэння «Мацярынскай школы» жанчынам раздалі выразаныя з паперы яблыкі. На жоўтым трэба было напісаць, што спадабалася, было карысным, на аранжавым — прапановы і заўвагі, на зялёным — што было бескарысным і непатрэбным.

Па водгуках матуль, заняткі прайшлі цікава, з практычнай карысцю, і ні адна з жанчын не пашкадавала, што прыняла ў іх удзел.

Пасяджэнні «Мацярынскай школы» адбываюцца тры разы ў год. Акрамя таго, кожны месяц выпускаюцца і распаўсюджваюцца сярод удзельніц школы інфармацыйныя буклеты.

Таццяна Буракова.