З узнагародай!Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:

за шматгадовую добрасумленную работу ў дзяржаўных, савецкіх органах, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна старшыня Ходцаўскага сельскага Савета дэпутатаў Вольга Міхайлаўна Шчарбакова;

 за шматгадовую добрасумленную работу ў сельскагаспадарчай вытворчасці, дзяржаўных органах, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна галоўны спецыяліст аддзела эканомікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Тамара Мікалаеўна Кучынская;

 за палітычную сталасць, высокую дысцыпліну, прафесіяналізм, прынцыповасць, якія праяўлены пры нясенні службы на тэрыторыі  Сенненскага раёна ў перыяд правядзення выбараў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, капітана міліцыі, участковага інспектара міліцыі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Юрый Сяргеевіч Абысаў;

 за шматгадовую добрасумленную работу ў лясной гаспадарцы, высокі прафесіяналізм, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна галоўны ляснічы Дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Багушэўскі лясгас» Сяргей Віктаравіч Сухадолаў, а таксама вадзіцель гэтай установы Віктар Генадзьевіч Чарноў;

 за шматгадовую добрасумленную работу ў сістэме адукацыі, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Алексініцкая сярэдняя школа Сенненскага раёна» Алег Пятровіч Барытка;

 за шматгадовую добрасумленную творчую работу ў раённай газеце «Голас Сенненшчыны», актыўны ўдзел у патрыятычным і экалагічным выхаванні падрастаючага пакалення ветэран журналісцкай справы Пётр Іванавіч Ермашкевіч.