Прызы ад Ходцаўскага сельскага Савета дэпутатаў заваявалі валейбалісты з ПС “Сянно”

 У спартыўнай зале Ходцаўскай школы адбыўся турнір па валейболе сярод мужчынскіх каманд на прызы Ходцаўскага сельскага Савета дэпутатаў, які штогод адкрывае валейбольны сезон у раёне.

 У гэтым годзе толькі пяць каманд прыехала ў Ходцы. Яны прадстаўлялі аграгарадкі Белая Ліпа, Машканы, ААТ «Літусава» і «Сенненскі льнозавод», ПС «Сянно». Турнір праходзіў па кругавой сістэме: кожная каманда спаборнічала з 4 прысутнымі камандамі-саперніцамі.

 Чатыры перамогі з чатырох гульняў заваявала каманда ПС «Сянно» (на здымку), у якой першае месца. Другое — у каманды ААТ «Сенненскі льнозавод», трэцяе — у каманды «Белая Ліпа».

 Наступны турнір адбудзецца 24 лістапада на прызы ААТ «Сенненскі льнозавод» у спартыўнай зале СШ №1 г.Сянно.

Ірына ГАРБАЧОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *