Сенненскі ФК “Будаўнік” стаў «бронзавым» прызёрам чэмпіяната

Апошні матч паміж футбольнымі камандамі «Будаўнік» (Сянно) — «Газавік» (Віцебск), які даваў шанцы сенненскай камандзе быць першай у чэмпіянаце Віцебскай вобласці па футболе, стаў пройгрышным.

 З лікам 4:2 віцебскія «газавікі» перамаглі “будаўнікоў”. Дзякуючы галам Юрыя Осіпава, нашы футбалісты здаліся не «ўсухую».

 Не пашанцавала нам і ў выяздным матчы за другое месца, які сенненская футбольная каманда «Будаўнік» правяла з расонскім «Экстрымам».  Адзіны і пераможны для расонцаў гол у варота сенненцаў быў забіты з пенальті.

 Такім чынам у чэмпіянаце Віцебскай вобласці па футболе каманда Расонаў займае другое месца, каманда Сянна — трэцяе.