На Сенненшчыне знойдзены пахаванні 22 землякоў, загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны

У мэтах рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў на 2011— 2015 гады і выканання распараджэння Сенненскага райвыканкама, ва ўстановах адукацыі раёна праходзіць доўгатэрміновая акцыя «Дзе загінулі мае землякі?»

 Каардынацыю дзейнасці педагогаў школ ажыццяўляе рабочая група, у склад якой уваходзяць метадысты аддзела адукацыі райвыканкама і раённага цэнтра дзяцей і моладзі, педагогі Машчонскай і Нямойтаўскай школ.

 Найбольш рэзультатыўна, як адзначаюць члены рабочай групы, вядуць пошукавую работу ў Машчонскай, Нямойтаўскай, Яноўскай, Студзёнкаўскай, Беліцкай, Какоўчынскай, Алексініцкай і Літусаўскай школах.

 З лютага па верасень устаноўлены месцы пахавання 22 нашых землякоў, якія раней лічыліся без вестак прапаўшымі. Іх імёны будуць надрукаваны ў наступных нумарах «ГС».

 Таццяна Буракова.