На аўтадарозе Сянно-Полымя не размінуліся іншамарка і трактар

На аўтадарозе Сянно — Полымя недалёка ад вёскі Каралі адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. У 19.30 вадзіцель мікрааўтобуса «Ford» сутыкнуўся з прычапным агрэгатам трактара, які  належыць ААТ «Сенненскі льнозавод». Сельскагаспадарчая тэхніка перавозіла цюкі трасты. У выніку сутыкнення аўтамабіль «Ford» атрымаў сур’ёзныя тэхнічныя пашкоджанні. Ніхто не пацярпеў. Па дадзеным факце праводзіцца праверка.

Ала ЯКАЎЛЕВА.