На кірмаш у Сянно
У суботу, 20 кастрычніка, у горадзе Сянно адбудзецца восеньскі кірмаш. Пачатак работы а палове дзевятай гадзіны раніцы.
Сваю прадукцыю прадставяць гандлёвыя прадпрыемствы Віцебска, Оршы, сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна, Сенненскае райспажыўтаварыства, сялянска-фермерскія гаспадаркі, раённы аддзел адукацыі, камунальнае ўнітарнае прадпрыемтсва бытавога абслугоўвання «Прэстыж», прамысловыя прадпрыемствы раёна і іншыя.
У мінулую суботу кірмашы адбыліся ў гарадскім пасёлку Багушэўск, у аграгарадках «Машканы», «Ходцы».