У Сянне збяруцца лепшыя лялечнікі Віцебшчыны

Супрацоўнікі Сенненскай дзіцячай бібліятэкі адной з важнейшых галін усебаковага развіцця асобы лічаць эстэтычную культуру. Таму ў 1996 годзе бібліятэка стварыла лялечны тэатр кнігі «Пятрушка», які летась атрымаў званне «Народны». Цяпер у рэпертуары тэатра больш за 30 казак.

1 лістапада ў гонар Года кнігі на Віцебшчыне пройдзе абласное свята-конкурс аматарскіх лялечных тэатраў «Лялечны свет». Месцам правядзення гэтага абласнога мерапрыемства абраны наш горад Сянно.

Конкурс праводзіцца ў мэтах папулярызацыі аматарскага лялечнага тэатральнага мастацтва, развіцця і адраджэння нацыянальных традыцый беларускай батлейкі, падтрымкі наватарскіх напрамкаў, жанраў і формаў тэатральнай творчасці і іншых.

У абласным свяце прыме ўдзел шэраг лялечных аматарскіх тэатральных калектываў Віцебшчыны.